Недзяржаўная даследчая арганізацыя Pew Research Center апублікавала аналіз сусветнага апытання аб галоўных пагрозах, падрабязна апытанне апісанае тут.

Калі Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Японія і Аўстралія баяцца баевікоў «Ісламскай Дзяржавы», Паўднёвая Амерыка, Мексіка, Кітай, Індыя і іншыя больш страшацца змены клімату. Польшча і Украіна лічаць галоўнаей пагрозай Расію, а Расія — эканамічную нестабільнасць.

Лідары па страху змены клімату — Буркіна-Фасо, Бразілія і Перу, па боязі эканамічнай нестабільнасці — Гана, Іспанія і Уганда. ІДІЛ найбольш баяцца ў Ліване, Іспаніі і Паўночнай Карэі.

Таксама сярод прапанаваных у апытанні пагроз былі тэрытарыяльныя спрэчкі з Кітаем (іх баяцца В’етнам, Філіпіны і Японія), кібератакі (яны не ў лідарах страхаў, але найбольш іх баяцца ЗША і Паўднёвая Карэя), іранская ядзерная праграма (галоўны страх ізраільцян, сур’ёзны страх у ЗША і Іспаніі).

Адначасова і змена клімату, і эканамічная нестабільнасць ёсць галоўнымі страхамі ў Венесуэле і Малайзіі.

Рэспандэнтам прапаноўвалася абраць адразу некалькі адказаў, кітайцаў пра страх Кітая і расейцаў пра страх Расіі не пыталі. Сярод варыянтаў быў таксама страх банкаў і карпарацый, але ён, мяркуючы па ўсім, не трапіў у топ страхаў.

Варта адзначыць, што напружанасць у сувязі з іранскай ядзернай праграмай мае спасці: нядаўна Іран згадзіўся на абмежаванні праграмы ў абмен на скасаванне санкцый.

Апытанне праводзілася не ва ўсіх краінах свету: страхі Беларусі і нашых прыбалтыйскіх суседзяў, паўднёвых еўрапейцаў і большасці афрыканцаў не вызначаныя. А чаго найбольш баіцеся вы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?