Астранаўт Тэры Вёртс, які з лістапада мінулага года знаходзіцца на МКС, паказаў, што будзе ў бязважкасці з шыпучай таблеткай пры яе кантакце з шарыкам вады.

Вада, што ў бязважкасці збіраецца ў шарык, хутка схоплівае таблетку, усярэдзіне шарыка пачынаецца звыклая «шыпучая» рэакцыя, што не выходзіць за межы шарыка. Толькі зрэдку шарык «страляе» часцінкамі таблеткі.

Відэа знятае ў фармаце 4K на прафесійную камеру RED Epic Dragon, якой здымаліся галівудскія блакбастары кшталту «Хобіта».

Раней Вёртс атрымаў у сацсетках «некасманаўтскую» славу: ён з арбіты развітаўся з акцёрам Леанардам Німоем.

«Школьнымі» эксперыментамі ў космасе найбольш праславіўся канадскі астранаўт Крыс Хэдфілд — эксперыменты ён публікаваў на сваім канале Youtube. Напрыклад, ён паказваў, як у космасе прыходзіцца есці дэсерт, галіцца ці плакаць. Таксама Хэдфілд выдатна спяваў і стаў зямлянінам, хто запісаў у космасе музычны альбом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?