У раёне Верцялішак 29 ліпеня перакуліўся аўтамабіль з трыма жанчынамі і чатырма малалетнімі дзецьмі, паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, якія-небудзь прызначаныя для перавозкі юных пасажыраў прылады адсутнічалі. На месца здарэння выязджалі тры машыны хуткай дапамогі.
У правым кювеце «Фіят» перакуліўся і стаў на колы. Акалічнасці ДТЗ і наступствы ўстанаўліваюцца.