pinterest.com

pinterest.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб знішчэнні з 6 жніўня тавараў, увоз якіх забаронены ў рамках прадуктовага эмбарга.

Пад дзеянне ўказа не трапляюць тавары, увезеныя фізічнымі асобамі для асабістага карыстання, а таксама прадукцыя, прызначаная для перавозкі ў трэція краіны.

У сярэдзіне ліпеня Пуцін даручыў ураду распрацаваць механізм знішчэння незаконна ўвезеных тавараў.

Прапанову распрацаваць механізм, які дазволіў бы знішчаць санкцыйныя тавары «на месцы», зрабіў міністр сельскай гаспадаркі Аляксандр Ткачоў.

У канцы чэрвеня расейскія ўлады працягнулі эмбарга на пастаўкі прадуктаў з краін, якія ўвялі супраць Расіі санкцыі ў сувязі з сітуацыяй на Украіне і анексіяй Крыма, да жніўня 2016 года. Перад гэтым Еўрасаюз падоўжыў тэрмін дзеяння эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі на паўгода.

У пачатку ліпеня арбітражны суд Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці вынес рашэнне аб тым, што забарона на ўвоз санкцыйных прадукцыі не раўназначная забароне на яе продаж. Расспажыўнагляд абскардзіў гэтае рашэнне і запатрабаваў скасаваць дазвол на продаж санкцыйных прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?