Чачэрскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 27-гадовага жыхара вёскі Покаць па ч.1 арт.139 КК Беларусі, які падазраецца ў забойстве маці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

З сярэдзіны ліпеня 56-гадовая жанчына лічылася без вестак зніклай. Заява аб знікненні пенсіянеркі паступіла ў міліцыю ад дачкі. Па факце знікнення асобы была распачатая крымінальная справа.

«Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Чачэрскага РАУС выявілі дачыненне да знікнення вясковай жыхаркі яе сына. Падчас агляду яго домаўласніцтва праваахоўнікі знайшлі за гародам яму з целам. Згодна з папярэднім заключэннем эксперта, смерць жанчыны наступіла ад множных пераломаў костак твару, рэбраў, пералому грудзіны. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці труп накіраваны для правядзення судова-медыцынскай экспертызы», — распавяла Марыя Крываногава.

Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы сын загінулай, які падчас допыту даў прызнальныя паказанні. Увечары 30 чэрвеня падазраваны, знаходзячыся па месцы жыхарства, пасварыўся з маці, якая прыйшла да яго, і збіў яе. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла. На наступныя суткі сын закапаў яе цела.

Падазраваны заключаны пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?