У Тайляндзе перакуліўся аўтобус зь беларускімі турыстамі
У сераду раніцай трапіў у ДТЗ турыстычны аўтобус, які перавозіў беларускіх і расейскіх турыстаў з курорту Патайі ў Бангкок.
У сераду раніцай у Тайляндзе трапіў у ДТЗ турыстычны аўтобус, які перавозіў беларускіх і расейскіх турыстаў з курорту Патайі ў Бангкок.
Шафёр ня справіўся з кіраваньнем на сьлізкай пасьля дажджу паласе, і аўтобус перакуліўся. Загінулі два жыхары Расеі.
У аўтобусе знаходзіліся 38 чалавек, у тым ліку і беларусы, ‑‑ гаворыцца ў прэс‑рэлізе Растурызму.
Усе турысты, за выключэньнем дзевяці чалавек, атрымалі розныя траўмы, адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.
Паводле telegraf.by