Фота РІА «Новості»
У гарадскім судзе Данецка Растоўскай вобласці пачаліся папярэднія слуханні па крымінальнай справе ў дачыненні да ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая абвінавачваецца ў датычнасьці да забойства журналістаў у Данбасе.
Пасяджэнне ідзе ў закрытым рэжыме.
Відавочцы паведамляюць, што ля будынка суда ўзмоцнены меры бяспекі, па перыметры дзяжураць узброеныя супрацоўнікі паліцыі, праезд аўтамабіляў па суседніх вуліцах забаронены.
Раней адвакат Ілля Новікаў паведаміў, што ў абароны з'явіўся новы доказ невінаватасці ўкраінскай лётчыцы. Новікаў разлічвае паказаць суду відэа, на якім, паводле яго, Саўчанка знаходзіцца ў палоне ва ўзброеных баевікоў «ЛНР». Паводле абаронцы, эксперты ўстанавілі, што відэа было знята за гадзіну да абстрэлу расейскіх журналістаў, у забойстве якіх абвінавачваюць Надзею Саўчанка.
У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Уладзімір Маркін паведаміў, што следства сабрала дастаткова доказаў датычнасці ўкраінкі да гэтага злачынства.
Грамадзянка Украіны Надзея Саўчанка абвінавачваецца ў забойстве двух і больш асоб, замаху на забойства і незаконным перасячэнні мяжы. Сама Саўчанка ўсе абвінавачванні катэгарычна адхіляе.
Пасля заканчэння папярэдніх слуханняў стане вядомая дата разгляду справы.