Грамадства5050

Магілёўскі аблвыканкам: Верш «Клеветнікам Россіі» на помнік не вернем

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка даў адказ дзеячу рускага руха Беларусі, віцьбічу Андрэю Герашчанку, чаму з бюста Пушкіна ў Магілёве была дэмантаваная пліта з урыўкам з верша «Клеветнікам Россіі».

Малашка піша: «Сапраўды, радкі з верша А.С.Пушкіна «Клеветнікам Россіі» ў XIX стагоддзі мелі просты сэнс і былі адказам паэта на пагрозы Расіі з боку Захаду.

У сучаснай сітуацыі, з улікам існавання суверэнных дзяржаў: Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці на іх грамадска-палітычным полі рознапланавых грамадскіх арганізацый, якія прадстаўляюць інтарэсы груп насельніцтва з рознымі ідэалагічнымі поглядамі, якія немагчыма не ўлічваць, дадзеныя радкі маглі атрымаць розную ідэалагічную інтэрпрэтацыю, не адэкватную афіцыйнай пазіцыі.

У сувязі з чым, а таксама на падставе водгукаў, якія з'явіліся ў інтэрнэце на ўстаноўку помніка, кіраўніцтвам гарвыканкама было дадзена ўказанне па змене выгляду пастамента, на жаль, гэта было выканана у дзень дзяржаўнага свята Расійскай Федэрацыі і не мела антырасійскай скіраванасці».

Бюст Аляксандру Пушкіну быў усталяваны ля бібліятэчнага каледжа ў Магілёве ў пачатку чэрвеня. Гэта быў падарунак ад грамадскай арганізацыі «Алея расійскай славы». Пасля ўсталявання людзі ўгледзеліся, што на пастаменце размешчаныя радкі, якія сёння гучаць прынамсі правакацыйна:

…Иль нам с Европой спорить ново?
Иль русский от побед отвык?..
…Стальной щетиною сверкая,
Не встанет русская земля?..
Так высылайте ж к нам, витии,
Своих озлобленных сынов:
Есть место им в полях России,
Среди нечуждых им гробов…

Адразу пасля гэтага ў інтэрнэце пачала з’яўляцца негатыўная рэакцыя. Напрыклад, літаратуразнаўца-пушкініст Аляксандр Фядута назваў размяшчэнне гэтага верша «нетактоўным».

Ужо праз тыдзень пасля ўсталявання гарадскія ўлады прынялі рашэнне прыбраць шыльду з вершам з помніка.

Прарасійскія арганізацыі Беларусі расцанілі гэты крок як варожы. Удзельнікі прарасійскай канферэнцыі ў Мінску нават звярнуліся да міністра культуры Барыса Святлова.

«Беспрэцэдэнтны выпадак, які адбыўся ў Магілёве, побач з якім гасне павальнае знішчэнне помнікаў савецкай эпохі ва Украіне, ужо нанёс велізарны маральны ўрон мільёнам беларускіх грамадзян», — напісана ў звароце.

На адказ Магілёўскага аблвыканкама адрэагаваў яшчэ адзін прарасійскі дзеяч Беларусі Сяргей Шыптэнка, які адказаў гэтак:

«Местачковая свядомасць невука непрыкметна перарастае ў калгасны садызм і правінцыйны вандалізм. […] Можа быць, пара вярнуцца да выбарнасці ўлады? Можа быць, пара перастаць раскідвацца медалямі Пушкіна? Можа быць, хопіць марнаваць грошы расейскіх падаткаплацельшчыкаў на падтрымку ваяўнічага абскурантызму ў суседняй, фармальна саюзнай рэспубліцы, а на абарону нашай агульнай культурнай спадчыны? Шкада, што негатыўныя працэсы ў Беларусі не ўдастоіліся належнай увагі з боку РАН, шматлікіх НДА. Як бы не праваронілі Беларусь следам за Украінай».

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі8

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву9

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц4

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць