Жыхары Зямлі 31 ліпеня змогуць назіраць унікальную прыродную з'яву — «Блакітны Месяц», паведамляюць інфармагенцтвы.

space.com

space.com

Звычайна за адзін год адбываецца 12 поўняў — па адной на кожны месяц. Аднак у некаторыя гады, у тым ліку і ў 2015-м, поўняў будзе 13. Справа ў тым, што месяцовы месяц доўжыцца 29,530589 зямных сутак, што карацей за ўсе зямныя месяцы, акрамя лютага. Гэтая неадпаведнасць і прыводзіць да з'яўлення трынаццатагай поўні ў некаторыя гады.

У ліпені ўжо была адна поўня — 2 ліпеня, а наступная чакаецца 31-га. Менавіта другая поўня месяца і называецца «Блакітным Месяцам». Аднак назва «Блакітны Месяц» зусім не абумоўленая зменай колеру зямнога спадарожніка. Яна ўтварылася ад ангельскага ідыёматычнага выразу «Once in a Blue Moon», што азначае падзею, якая рэдка адбываецца.

Варта адзначыць, што гэтая незвычайная прыродная з'ява не праходзіць бясследна. Пад уздзеянне другой поўні трапляюць уразлівыя і эмацыйныя людзі. Яны робяцца раздражняльнымі і нястрыманымі. Таксама да «Блакітнага Месяца» варта падрыхтавацца людзям, якія пакутуюць на алергіі, мігрэні, сіндром хранічнай стомленасці.

Наступны «Блакітны Месяц» плануецца на студзень 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?