Актыўная фаза выбараў-2015 ідзе ўжо другі тыдзень. Ініцыятыўныя групы кандыдатаў як могуць збіраюць подпісы.
«НН» зрабіла падборку з дзяўчат, якія збіраюць подпісы на вуліцах Мінска. Можна лічыць гэта палітычнай пародыяй на вулічную моду Сitydog.
Анжаліка, вучыцца ў магістратуры. Збірае подпісы за Гайдукевіча ў пікеце ля ГУМа.
Вікторыя, студэнтка. Збірае подпісы за Цярэшчанку ў пікеце ля ГУМа.
Настасся, тэхнолаг. Збірае подпісы за Лукашэнку ў пікеце ля Філармоніі.
Наталля, географ. Збірае подпісы за Караткевіч у пікеце на Камароўцы.
Вольга, прэс-сакратар грамадскай арганізацыі, і Таццяна, студэнтка. Збіраюць подпісы за Лябедзьку ля станцыі метро «Каменная Горка».
Кацярына, студэнтка. Збірае подпісы за Караткевіч у пікеце на праспекце Незалежнасці.
У галерэю трапілі толькі тыя сябры ініцыятыўных груп кандыдатаў, якія выказалі жаданне сфатаграфавацца.