Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі, накладзеныя на расійскую эканоміку праз анэксію Крыма і акупацыю Данбаса.

У «чорны спіс» патрапілі структуры «Знешэканомбанка», «Роснафты», камерцыйныя порты на тэрыторыі Крыма і іншыя кампаніі. Таксама абмежаванні накладзеныя на шэраг фізічных асобаў, напрыклад, сына Віктара Януковіча, а таксама бізнэсмена Рамана Ратэнберга. На ягонага бацьку Барыса Ратэнберга, які уваходзіць у блізкае атачэнне Уладзіміра Пуціна, санкцыі былі накладзеныя раней.

Сярод структур «Знешэканомбанка» называецца беларускі «Банк БелВЭБ», назіральную раду якога ўзначальвае Надзея Ермакова, былая старшыня Нацбанка. Старшыня праўлення — былы першы намеснік старшыні Нацбанка Мікалай Лузгін.

Фота: minsk-reklama.by

Фота: minsk-reklama.by

Цяпер «Банк БелВЭБ» не можа прыцягваць доўгатэрміновае фінансаванне і размяшчаць акцыі ў ЗША. Зрэшты, як сцвярджае РБУ, гэта было забаронена і да гэтага дня праз санкцыі супраць расійскага «Знешэконмбанка».

Адзін з беларускіх банкаў, банк «Масква-Мінск», трапляў пад санкцыі Захаду. Праз гэта ўласнікі былі вымушаныя прадаць яго. Пакупніком стаў непасрэдна Нацбанк Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?