AP

Расія і Францыя дамовіліся аб суме кампенсацыі за непастаўленыя вертолетоносцы «Містраль» і пра тэрмін выплат, паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі па пытаннях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Уладзімір Кожын.

«Я спадзяюся, што ў самы бліжэйшы час будзе падпісана пагадненне аб скасаванні кантракту, і тады будзе аб'яўлена сума, якую Францыя нам заплаціць», — растлумачыў ён.

У пятніцу газета «Камерсант» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Францыя можа заплаціць Расеі каля 1,2 млрд еўра.

Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што Францыя пагадзілася кампенсаваць не толькі аванс за пабудову вертолетоносца, але і выдаткі Расіі на навучанне экіпажаў для «Містраляў», а таксама шэраг іншых выдаткаў. Гэтая інфармацыя афіцыйна не пацвярджалася.

Чакаецца, што дакладная сума будзе аб'яўлена ў жніўні.

Сума кантракту складала 1,2 млрд еўра, і Расія ўнесла перадаплату ў 840 млн.

Першы карабель Расія павінна была атрымаць у лістападзе 2014 года, аднак летам 2014 года прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд абвясціў, што ў сувязі з падзеямі ва Украіне «Містралі» не могуць быць перададзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?