У артыкуле галоўнага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Драгічынскага райвыканкама Супрун Марыі Пятроўны змешчаныя два фотаздымкі з выбарчага пікета. На адным з іх ля пікета фатаграфуецца вясельная пара. На стале — партрэт Аляксандра Лукашэнкі, але яго сіметрыя ніяк не ўпісваецца ў прастору кадра. Ствараецца адчуванне, што партрэт проста вісіць у паветры, а яго рамка ўвогуле крывая.

Фота з сайта drogichin.brest-region.gov.by

Фота з сайта drogichin.brest-region.gov.by

На другім фота ў артыкуле мужчына ставіць свой подпіс за Аляксандра Лукашэнку. Але тут ужо бачны аналагічны партрэт Лукашэнкі, але меншага памеру.

Фота з сайта drogichin.brest-region.gov.by

Фота з сайта drogichin.brest-region.gov.by

Версія з выкарыстаннем у фатаздымках фоташопу можа падцвярджаць і відэа на сайце газеты «Драгічынскі веснік». Там на кадры з маладой парай, што пазіруе ля пікета, партрэта Лукашэнкі ўвогуле няма (правы ніжні кут):

Арыгінал відэа можна паглядзець тут (пачатак з 0.23)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?