ААТ «Беларуськалій» атрымаў сіндыкаваны крэдыт на 550 млн еўра. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Sberbank CIB.

Паводле інфармацыі прэс-службы, Sberbank CIB арганізаваў фінансаванне для ААТ «Беларуськалій» у форме сіндыкаванага крэдыту. Сума фінансавання склала 550 млн еўра, тэрмін здзелкі — 5 гадоў. У якасці забеспячэння аформлена гарантыя ўрада Беларусі.

Крэдыторамі выступілі ААТ «Ашчадбанк Расіі» і Sberbank Europe AG, агентам па крэдыце з'яўляецца ААТ «Ашчадбанк Расіі».

ААТ «Беларуськалій» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Па дадзеных Міжнароднай асацыяцыі угнаенняў, на яго долю прыпадае пятая частка сусветнага аб'ёму экспарту калійных угнаенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?