У Полацку распачалася падрыхтоўка да «Ночы Ваўкалака» — фэсту‑конкурсу для маладых беларускамоўных гуртоў. Арганізатарам імпрэзы выступаюць гурты Indra і мясцовая паэтка і настаўніца беларускай мовы Лера Сом:

«Мы хочам даць шанец рэалізавацца менавіта беларускамоўным гуртам, таму праводзім гэты фэст».

На Полаччыне дагэтуль праводзіўся іншы фэстываль — «Рок‑Кола», аднак арганізатарка кажа:

«Гэты фэстываль мяне адначасова і прывабліваў, і адпіхваў. Мая мэта — разьвіцьцё беларускай культуры. І я не магу прыняць беларускую культуру на расейскай мове — для мяне гэта поўны нонсэнс».

»Ноч Ваўкалака» пройдзе ўжо ў другі раз.

«Летась гэта выглядала ня так маштабна, мы проста паглядзелі, ці зможам зрабіць такую імпрэзу, а цяпер мы абвяшчаем сур’ёзны конкурс з аўтарытэтным журы і неблагім прызам — студыйны запіс песьні», — апавядае Лера Сом.

«Ноч Ваўкалака» пройдзе ў полацкім гарадзкім доме культуры 6 красавіка. Акрамя выступу канкурсантаў плянуецца прыезд знаных гасьцей. Заявы арганізатары конкурсу пачалі ўжо прымаць.

Для таго, каб мець магчымасьць паўдзельнічаць у конкурсе, трэба да 30 сакавіка падаць заяўку з наступнымі зьвесткамі:

  • назва гурта;
  • склад гурта;
  • гісторыя гурта;
  • дэманстрацыйны запіс у фармаце МР3 якасьцю ня менш за 128 кб/с + тэксты песень;
  • кантактны тэлефон.

Заяўкі падаюцца на e‑mail [email protected].

Кантактныя тэлефоны: 510‑91‑06 (Лера),
964‑87‑34 (Марына)

Паводле: SB, «Тузін Гітоў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0