ДАІ Партызанскага раёна Мінска апублікавала відэа пераследу матацыкліста па трасе М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск).

Байкер на Suzuki спрабаваць уцячы ад ДАІ на вуліцах сталіцы, а пасля выехаў на трасу. Яго хуткасць дасягала 200 км/г.

Пераслед адбыўся раніцай, таму на дарогах было пуста.

Матацыкліста затрымалі на 21-м км трасы М2, непадалёку ад Кургана Славы. На відэа гэтага моманту няма. У байкера няма права кіравання матацыкламі, не быў пройдзены тэхагляд, не было рэгістрацыйнага нумара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0