Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска па гарачых слядах раскрытае забойства. Паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства затрыманы 25-гадовы раней судзімы жыхар сталіцы. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 30 ліпеня прыкладна ў 6.00 у службу хуткай меддапамогі паступіла інфармацыя ад грамадзян, што на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Аранскай маладому чалавеку дрэнна. Хлопца даставілі ў бальніцу. Ад нажавых раненняў, што былі ў яго, ён неўзабаве памёр. 

Момант забойства зафіксавалі камеры відэаназірання. На запісах бачна, што пацярпелы і падазроны былі знаёмыя. Як высветлілася, напярэдадні маладыя людзі сумесна распівалі спіртныя напоі, усю ноч гулялі на гульнявых аўтаматах, пасля чаго накіраваліся ў бок вуліцы Маякоўскага, адкуль збіраліся на грамадскім транспарце паехаць дамоў. Аднак паміж імі ўзнік канфлікт, падчас якога адзін нанёс другому два ўдары нажом. 

Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя следствам паводле ч. 1 арт. 139 КК. 

Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы на дачыненне падазронага ў забойстве да ўчынення іншых злачынстваў, у прыватнасці да нападу сексуальнага характару на маладую жанчыну на вуліцы Ульянаўскай 30 ліпеня прыкладна ў 4.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?