Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Жанна Раманоўская не змагла назваць колькасць подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай у падтрымку яе вылучэння. «У мяне няма часу лічыць колькасць подпісаў. Цяпер я сканцэнтравана на тым, каб сабраць іх як мага больш», — заявіла яна. 

Раманоўская адзначыла, што «хоча рэалізаваць сваю праграму, але, каб гэта зрабіць, трэба мець паўнамоцтвы прэзідэнта». 

Яна лічыць, што дасягнуць станоўчага выніку на гэтых выбарах будзе цяжка, у тым ліку з-за малалікасці ініцыятыўнай групы. «У адпаведнасці з законам людзі могуць узяць адпачынак за свой кошт, і я магу аплаціць ім збор подпісаў. Але паколькі ў мяне фінансавання няма, я не магу асабіста гэта зрабіць. Таму мая ініцыятыўная група працуе на голым энтузіязме ў непрацоўны час, збірае подпісы, хто колькі можа», — расказала прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта. 

Раманоўская паведаміла, што пікеты ў падтрымку яе вылучэння пакуль не праводзяцца. «Лічым гэта немэтазгодным, прасцей прайсці па кватэрах, арганізацыях. Магчыма, правядзём пікет пазней, бо ў сацыяльных сетках мне пішуць, дзе можна паставіць подпіс у маю падтрымку ў Мінску, просяць прыехаць у іншыя рэгіёны», — сказала яна. 

У ініцыятыўную групу Раманоўской уваходзіць крыху больш за сто чалавек. 

Чытайце таксама: Сталі вядомыя біяграфія і праграма таямнічай прэтэндэнткі Жанны Раманоўскай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?