Работнікамі інспекцыі МПЗ па Мазырскім раёне сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў устаноўлены факт незаконнага захоўвання жыхаром Мазыра ў прыватным домаўладанні 1575 літраў расійскай гарэлкі, а таксама віскі, тэкілы, брэндзі, рому і каньяку ў колькасці 154 літраў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. 

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт алкагольных напояў складае 332,1 млн рублёў.

Апрача таго, грамадзянін незаконна захоўваў прадукцыю з утрыманнем спірту ў поліэтыленавых каністрах без этыкетак на 12,1 млн рублёў.

Як паведамляе ІМПЗ па Гомельскай вобласці, алкагольныя напоі і вадкасць з утрыманнем спірту агульным коштам 344,2 млн рублёў арыштаваныя і канфіскаваныя. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для разгляду.

Парушальніку за незаконны абарот падакцызнай прадукцыі апрача канфіскацыі тавару пагражае штраф да 36 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?