Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абверг заяву Масквы пра тое, што бакі дамовіліся аб суме кампенсацыі за непастаўленыя верталётаносцы «Містраль» і аб тэрміне выплат.
«У дадзены момант дамоўленасці няма», — цытуюць Аланда французскія СМІ.
Пра тое, што дамоўленасць дасягнутая, паведаміў у пятніцу памочнік прэзідэнта Расіі па пытаннях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Уладзімір Кожын.
«Я спадзяюся, што ў самы бліжэйшы час будзе падпісанае пагадненне аб скасаванні кантракту, і тады будзе аб'яўленая сума, якую Францыя нам заплаціць», — растлумачыў ён.