Служба бяспекі Украіны пазбавіла акрэдытацыі брытанскую журналістку Кіці Логан за тое, што яна «падбухторвала» узброеных прыхільнікаў «ЛНР» страляць па украінскіх ваенных, заявіла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская.

dw.de

dw.de

«Таксама разглядаецца пытанне аб забароне яе ўезду на тэрыторыю Украіны», — напісала Гітлянская ў «Фэйсбуку».

Нагодай стаў запіс Логан ў той жа сацсетцы, скрыншоты якой распаўсюдзіліся ва ўкраінскім сегменце інтэрнэту. У СБУ запіс журналісткі вытлумачылі як сведчанне таго, што маштабная перастрэлка паміж бакамі пачалася з-за яе прызыву да адкрыцця агню.

У запісе, даступным толькі для «сяброў», Логан апісала сітуацыю, калі камандзір так званай «ЛНР» спытаў у яе, ці адкрыць яму агонь, каб журналісты заснялі гэта на камеру. Яна вагалася, але камандзір сказаў: «Нам усё роўна трэба іх абстраляць, яны нас ужо абстрэльвалі».

«О, окей, ну тады чаму б не», — напісала Логан, а пазней дадаўла, што адчувае сябе трохі вінаватай.

Пазней у «Твітары» Логан напісала, што глядзіць на падзеі з нейтральнага пункту гледжання і ніколі не папрасіла б каго-небудзь адкрыць агонь.

Логан, якая раней працавала на Sky News, у цяперашні час з'яўляецца фрылансерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?