У Беларусі моцна ўпалі продажы алкаголю. Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за першае паўгоддзе адносна таго ж перыяду мінулага года ў рублёвым эквіваленце беларусы сталі менш купляць гарэлкі: ажно на 13,8%. На 20% упалі продажы лікёра-гарэлачных вырабаў і пладовых вінаў, на 6% – піва. І гэта без уліку інфляцыі. Ці значыць гэта, што беларусы ўрэшце сталі менш піць?

Вераніка Пасмецьева, з ГУБЭЗ МУС, кажа: «Статыстыка сведчыць, што піць менш не сталі… У Беларусь хлынуў кантрафакт з Расейскай Федэрацыі».

«Северный ветер», «Царская охота», «Русская берёза» – з Саюзнай дзяржавы да нас плывуць тоны як «паленай», гэтак і сапраўднай расейскай гарэлкі. Беларускі алкаголь прайграе таннаму безакцызнаму. І цэлымі караванамі цераз празрыстую мяжу з Расеі едуць спіртавозы. 

У Беларусі з таннага расейскага спірту робяць барматуху, якую потым прадаюць у падпольных алкакрамах, найчасцей у прыватным сектары.

Спіртавозаў ловяць, выпісваюць штрафы, але аб’ёмы паленага алкаголю толькі растуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?