Паўднёвы Судан прыняты ў Міжнародны алімпійскі камітэт, што дазволіць краіне адправіць сваю каманду на наступную Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Краіна здабыла незалежнасць чатыры гады таму, не паспеўшы падаць заяву, каб удзельнічаць у Гульнях у Лондане ў 2012 годзе.
Паўднёва-суданскі марафонец Гуор Марыян браў удзел у іх пад алімпійскім сцягам.
У 2013 годзе ў краіне пачалася грамадзянская вайна, што моцна ўскладніла падрыхтоўку спартсменаў.