У ліквідацыі ляснога пажару ў Асіповіцкім раёне задзейнічаны верталёты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

На ліквідацыі ляснога пажару ў Асіповіцкім раёне задзейнічаны верталёт Мі-8, з Мінска таксама вылятаюць другі Мі-8 і верталёт Мі-26. Да ліквідацыі пажару прыцягнутыя больш за 50 работнікаў Міністэрства лясной гаспадаркі.

Нагадаем, раніцай на ўчастку трасы М-5 Мінск—Гомель каля вёскі Ясень Асіповіцкага раёна адбылася буйная аварыя з удзелам 38 аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?