Сёння днём на вонкавым баку Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі недалёка ад павароту на вуліцу Ціміразева адбыўся наезд на супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі.

Як паведамляе auto.onliner.by, супрацоўнік ДАІ жывы, ён дастаўлены ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго жыццю нічога не пагражае. На месца здарэння выязджала аператыўна-следчая група. Вядзецца разбіральніцтва. Афіцыйная версія будзе вядомая на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?