Вайсковае тэлебачанне Украіны зрабіла кароткі дакумэнтальны фільм з удзелам камандуючага Высокамабільнымі дэсантнымі войскамі (ВДВ) і афіцэраў і выклала яго ў інтэрнэт.
У фільме, які выйшаў 2 жніўня — у дзень дэсантніка, які святкуецца з часоў СССР у тых постсавецкіх дзяржавах, якія захавалі паветрана-дэсатныя войскі, апавядаецца пра шлях, які ВДВ Украіны прайшлі за год актыўных баявых дзеянняў.
Адзначаецца, што ВДВ удзельнічалі амаль ва усіх буйных баях вайны на ўсходзе Украіны, праводзілі усе магчымыя віды аперацый — ад абарончых да штурмавых, ад рэйдавых да дэсантных.
ВДВ Украіны былі першымі, каго накіравалі, каб спыніць пашырэнне расійскай агрэсіі.
За год вайны змянілася арганізацыя, узбраенне, экіпіроўка і падрыхтоўка войск, кажуць удзельнікі фільма. ВДВ атрымалі цяжкую бранятэхніку, а таксама на якасна новы ўзровень паднялі сваю артылерыю.
Год вайны паказаў, навошта Украіне армія, а арміі прадэманстраваў, якая вялікая адказнасць ляжыць на генералах, салдатах і афіцэрах.