«Тэрыторыя Беларусі дастаткова някепска вывучана. Практычна ўсе радовішчы, якія знаходзяцца на паверхні, ужо адкрыты. Аднак у нас у нетрах ёсць нявывучаныя ўчасткі, і іх досыць шмат. Таму казаць, што мы ведаем усё аб нетрах рэспублікі, не даводзіцца. Мы ўпэўненыя, што ў краіне будзе выяўлена яшчэ шмат радовішчаў», — заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута ў эфіры тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне».

Да гэтага часу стратэгічнай сыравінай для развіцця эканомікі Беларусі застаюцца калійныя ўгнаенні. «Мы валодаем вялікай колькасцю калійных соляў, у краіне разведаны тры буйныя радовішчы: Старобінскае, Петрыкаўскае і Акцябрскае. Сыравінная база дастаткова буйная — больш за 7,5 млрд т соляў разведана, і яшчэ маем запасы», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?