У сталіцы Кабардзіна-Балкарыі Нальчыку сілавікі ўступілі ў перастрэлку з баявікамі, якія забарыкадаваліся ў шматпавярховым жылым доме.
Перастрэлка пачалася прыблізна а трэцяй гадзіне ночы.
Баевікі аказалі ўзброены супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія спрабавалі іх затрымаць.
На дадзены момант інфармацыі аб якіх-небудзь стратах бакоў няма. У той жа час вядома, што ва ўказаным раёне горада ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
За апошнія два тыдні гэта ўжо другая падобная перастрэлка ў Нальчыку. У ходзе спецаперацыі 23 ліпеня былі забітыя шасцёра баявікоў. Паведамлялася, што яны таксама забарыкадаваліся ў шматпавярховым доме і адмовіліся здавацца.