На сцены самага вядомага хмарачоса Нью-Ёрка — Эмпайр-стэйт-білдынга — праецыраваліся малюнкаў дзікіх жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

На фасадзе Эмпайр-стэйт-білдынга з'явіліся блакітны кіт, снежны барс, гарылы — усяго 160 відаў жывёл. Завяршала кампазіцыю 106-метровая праекцыя афрыканскага льва Сэсіла, якога нядаўна застрэліў дантыст з ЗША.

Імпрэза сабрала натоўпы гледачоў. Відавочцы кажуць, што карцінкі было відаць нават за 20 кварталаў ад хмарачоса.

103-павярховы Эмпайр-стэйт-білдынг з'яўляецца адным з самых высокіх хмарачосаў Манхэтэна. Арганізатары шоу выбралі гэты будынак менавіта з-за яго вядомасці ва ўсім свеце, аднак на тое, каб дамагчыся дазволу на правядзенне акцыі, ім спатрэбілася каля трох гадоў.

Агульны кошт мерапрыемствы склаў прыкладна 1 млн даляраў. Большая частка гэтых сродкаў была атрымана з дабрачынных фондаў.

Чытайце таксама:

Гібель льва Сэсіла выклікала сусветнае абурэнне. На адрас паляўнічага паступаюць прамыя пагрозы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?