Ратавальнікі прадухілілі спробу самаспалення жыхара Жлобіна, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Паведамленне пра неадэкватныя паводзіны жыхара шматпавярховага дома паступіла ад суседзяў у дзяжурную частку міліцыі.
Паводле відавочцаў, 53-гадовы мужчына абліў сябе і маёмасць у кватэры бензінам, адкрыў ўваходныя дзверы, сеў у крэсла і, трымаючы ў руках запалкі, пагражаў падпаліць сябе і маёмасць.
Работнікі МНС пры дапамозе ствала РСК-50 спынілі спробу запаліць запалку. Пасля чаго міліцыянты затрымалі мужчыну. На выпадак магчымага узгарання з дома эвакуіравалі 12 жыхароў.
Праводзіцца праверка. Вызначаюцца абставіны і матывы ўчынку.