Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску ўстанаўліваюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння, у якім супрацоўніку Дзяржаўтаінспекцыі былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў, устаноўлена, што 2 жніўня прыблізна ў 10.40 на 38-м кіламетры МКАД мінчанінам 1991 года нараджэння, які кіраваў аўтамашынай «Опель-Вектра», быў учынены наезд на інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС, што выконваў службовыя абавязкі па арганізацыі дарожнай бяспекі. Супрацоўнік міліцыі з траўмамі шпіталізаваны і знаходзіцца пад назіраннем дактароў.
Следчымі апытаны вадзіцель і сведкі ДТЗ. З месца здарэння ўзятыя рэчавыя доказы. Прызначаныя судова-медыцынская, аўтатэхнічная і трасалагічная экспертызы. Паводле вынікаў медыцынскага даследавання ўстаноўлена, што вадзіцель «Опеля» быў цвярозы.