Выява: Jonathan Kitchen via nydailynews.com

Выява: Jonathan Kitchen via nydailynews.com

Паводле апытання дзяржаўнага Усерасійскага цэнтру вывучэння грамадскага меркавання (рус. ВЦІОМ), большасць расейцаў гатовыя падтрымаць адключэнне інтэрнэту, піша РБК.

48% расейцаў, калі верыць ВЦІОМ, падтрымліваюць адключэнне інтэрнэту ў выпадку нацыянальнай небяспекі, яшчэ 9% — у выпадку масавых мітынгаў, яшчэ 1% — у астатніх выпадках.

Тым не меней, астатнія 42% лічаць, што для адключэння інтэрнэту ўрадам не можа быць ніякіх падстаў.

Амаль палова расейцаў, 49% выказаліся за цэнзуру ў інтэрнэце. У якасці цэнзара большасць бачыць спецслужбы ці ўрад. 59% за фільтрацыю матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам (то значыць, супраць пірацтва), 45% за фільтрацыю замежных СМІ, 38% за рэгуляванне іншых замежных сайтаў. Сярод прапанаваных відаў сайтаў, што варта фільтраваць, самым папулярным (59%) стаў «порнасайт з гомасэксуальным кантэнтам», за ім «арганізацыя антыўрадавых пратэстаў у сацсетках» (46%) і «відэа гурту Pussy Riot» (45%).

Супраць сайтаў і суполак, што заклікаюць да пратэстаў, выказаліся 81% апытаных, супраць сайтаў з «негатыўнай інфармацыяй пра чыноўнікаў» — 79%, «…пра дзяржслужбоўцаў» — 73%.

42% расейцаў вераць, што іншыя дзяржавы выкарыстоўваюць інтэрнэт супраць Расіі, 24% бачаць у гэтым пагрозу стабільнасці, але 56 і 53% адпаведна не бачаць у інтэрнэце пагрозы «сацыяльным скрэпам» і сямейным каштоўнасцям.

Паводле інфармацыі ВЦІОМ, пастаяннымі карыстальнікамі інтэрнэту ў Расіі ёсць 42% апытаных, яшчэ 20% выкарыстоўваюць інтэрнэт час ад часу. Не карыстаюцца інтэрнэтам 20%.

***

ВЦІОМ — найстарэйшая расійская арганізацыя па сацыялагічных даследаваннях праз грамадскія апытанні. 100% акцый кампаніі належаць Крамлю. Арганізацыю часам крытыкуюць за «вынікі, патрэбныя Крамлю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?