У мінскім гандлёвым цэтр «Галілеа», што месціцца ў раёне вакзала, крама вопраткі DeFacto распачала продаж са зніжкай саколак з надпісам «Расійская Федэрацыя».

Самае цікавае, што кошт саколкі, па мінскіх мерках, надта нізкі. Усяго 79.900 беларускіх рублёў.

У самой краме патлумачылі, што гэтыя саколкі прадаюць у Расіі. «Тавар ідзе на паўтары гады наперад, з-за таго, што мы адчыніліся нядаўна, нам патрапілі гэтыя майкі». У DeFacto праходзіць глабальны распродаж летняй калекцыі, таму «Расійская Федэрацыя» прадаецца са зніжкай як і іншыя рэчы. «У кожнай краіне, дзе ёсць наш брэнд прадаюцца саколкі з назвай краіны.

Наступным летам мы плануем вырабіць майкі з выявай Беларусі».

У краме кажуць, што майкі не асабліва прадаюцца ў параўнанні са звычайнымі летнімі майкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?