3 31 ліпеня па 2 жніўня ва ўкраінскім Луцку дзявяты раз прайшоў музычны фестываль «Бандэрштат».

Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі.

Традыцыйна на фестываль запрошваецца адзін гурт з Беларусі.

Раней гэта былі Таварыш Маўзэр, Vinsent, Сцяна, Akute, Terrakod і Заточка. У гэтым жа годзе фестываль закрываў Brutto.

Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест». Але для беларускіх гуртоў зроблена выключэнне.

Акрамя вялікай музычнай сцэны, на фестывалі адбылася начная акустычная сцэна, літаратурная сцэна, сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, шэраг лекцыяў, начны кінасеанс фільмаў на паўстанцка-рэвалюцыйную тэматыку, этнічны кірмаш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?