Памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка выказаў меркаванне, што санкцыйныя прадукты, якія падлягаюць знішчэнню, не абавязкова толькі спальваць.

«Неабавязкова ладзіць спецкрэматорый. Тавары знішчацца будуць рознымі спосабамі ў залежнасці ад рэгіёна, дзе якія магчымасці. Для мяса, малочнай прадукцыі — максімальнае выкарыстанне утыльзаводаў, гэта значыць там, дзе ўсё гэта можна выкарыстоўваць як сыравіну для вырабу бялковай мукі, якая пойдзе у корм жывёлам. Калі будзем апрацоўваць на утыльзаводах, то мы нават атрымаем прыбытак «, — заявіў Аляксеенка.

Садавіну і гародніну, лічыць памочнік кіраўніка ведамства, лепш знішчаць з дапамогай бульдозераў.

Раней у ведамстве заяўлялі, што адпраўляць прадукцыю ў дзіцячыя дамы або ў дапамогу на паўднёвы ўсход Украіны немэтазгодна, паколькі «невядома, кім зроблена гэтая прадукцыя, якія рызыкі яна ў сабе нясе».

Пазбаўляцца ад санкцыйных прадуктаў загадана «неадкладна» ў прысутнасці не менш за двух незацікаўленых асобаў. Акрамя таго, дакумент абавязвае запісваць працэдуру на відэа і фота з указаннем даты і часу.

Санкцыйныя прадукты пачнуць знішчаць з 6 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?