7 жніўня на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды выступіць К3tyvana, а госцем будзе пераможца ў намінацыі «Дэбют» на прэміі «Героі года—2013» — гурт Мікіты Найдзёнава Hurma.

21-гадовая спявачка Кетэван Асраташвілі вядомая пад сцэнічным імем К3tyvana (чытаецца «Кэцівана») падала на конкурс «Заспявай 2.0» у намінацыю «Кавер» песню «Skyfall» Аdele, якую сама пераклала на беларускую мову, а таксама прапанавала да разгляду сваю аўтарскую песню «Боль». Кавер на Аdele не прайшоў, бо не адпавядаў умовам конкурсу (разглядаліся каверы менавіта на беларускія песні), а ўласная кампазицыя, нягледзячы на цікавае музычнае вырашэнне і добрае выкананне, не ўвайшла ў намінацыю «Спяваная паэзія» якраз па паэтычных якасцях. Тым не менш, журы конкурсу прагаласавала за ўключэнне К3tyvana ў лік фіналістаў на пазаконкурснай аснове, каб адзначыць яе талент і даць магчымасць выступіць ужывую ў серыі летніх канцэртаў «Заспявай 2.0».

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?