Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска затрыманая 20-гадовая студэнтка сталічнай ВНУ, якая за пяць месяцаў гэтага года здзейсніла парадку 15 крадзяжоў маёмасці.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, са студзеня па май дзяўчына ў жаночым туалеце ВНУ выкрадала з торбачка студэнтаў і выкладчыкаў кашалькі і грошы.

Асоба зламысніцы выяўленая ў ходзе вышуковых мерапрыемстваў. Гэта 20-гадовая ўраджэнка Гомельскай вобласці. Скрадзеныя рэчы і грошы дзяўчына выкарыстоўвала ў асабістых мэтах.

У дачыненні да затрыманай распачата справа па ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?