Пракуратура Румыніі прад'явіла даччынай кампаніі расійскага «Лукойла» абвінавачванні ў адмыванні грошай. Шкода ацэньваецца ў прыблізна два мільярды даляраў.
Як паведамляе Рэйтэр, абвінавачванні таксама прад'яўленыя генеральнаму дырэктару нафтаперапрацоўчага завода Petrotel Lukoil, грамадзяніну Расіі.
«Пракуроры з апеляцыйнага суда Плаешці завяршылі папярэдняе расследаванне і прад'явілі абвінавачванні Андрэю Юр'евічу Багданаву, грамадзяніну Расіі […] у адмыванні грошай і нядобрасумленным выкарыстанні капіталу кампаніі», — цытуе Рэйтэр заяву пракуратуры.
У ліпені румынскія СМІ паведамілі, што актывы расійскай кампаніі агульным коштам 2 млрд еўра (2,21 млрд даляраў) былі арыштаваныя, а праца НПЗ Petrotel Lukoil ў горадзе Плаешці была спыненая на некалькі дзён.
Тады паведамлялася, што пад падазрэннем знаходзіцца кіраўнік Petrotel Lukoil, а таксама некалькі супрацоўнікаў, у тым ліку двое грамадзян Расіі. «Лукойл» адхіліў абвінавачванні румынскай пракуратуры.
У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што «Лукойл» атрымаў прапанову аб продажы нафтаперапрацоўчага завода Petrotel ў Румыніі, аднак не збіраецца яго прадаваць.