Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату Еўропы 2015 года па хуткіх шахматах і бліцы сярод мужчын і жанчын у Мінску будзе створаны ў Беларусі.

Адпаведнае распараджэнне ад 3 жніўня нумар 262р падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Узначаліць камітэт першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў. 

У адпаведнасці з распараджэннем, арганізацыйнаму камітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў. Пры неабходнасці аргкамітэт можа прыцягваць да работы па падрыхтоўцы чэмпіянату кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі, Мінскага гарвыканкама, а таксама мясцовых адміністрацый раёнаў Мінска і іншых арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?