Актывістка Людміла Саўчук перадала на дабрачыннасць сродкі, выплачаныя ёй у ходзе судовага разбіральніцтва былым працадаўцам — ТАА «Інтэрнэт-даследаванні».

Кампанія, якую журналісты ахрысцілі «фабрыкай троляў», паводле паведамленняў СМІ, займаецца публікацыяй у інтэрнэце каментароў, якія абяляюць расійскую ўладу і ачарняць яе ворагаў.

70 тысяч рублёў, атрыманыя ісціцай — былой супрацоўніцай кампаніі — былі перададзеныя цэнтру навучання, сацыяльнай рэабілітацыі і творчасці «Антон тут побач» у рамках аднайменнага фестывалю. Грошы пойдуць на закупку матэрыялаў для творчых майстэрняў і на падтрымку людзей, якія пакутуюць аўтызмам.

Людміла заклікае іншых супрацоўнікаў арганізацыі зрабіць тое ж.

«Мільёны і мільёны рублёў сыходзяць на сумнеўную дзейнасць фабрыкі троляў, існаванне якой стала цёмнай плямай у гісторыі Пецярбурга.

Тады як гэтыя грошы прынеслі б значна больш карысці, калі б іх аддавалі тым, хто сапраўды мае патрэбу ў дапамозе «, — гаворыцца на старонцы руху «Інфармацыйны свет», заснавальнікам якога з'яўляецца Людміла Саўчук.

Тым часам судовы працэс паміж «фабрыкай троляў» і яе былой супрацоўніцай працягваецца: наступнае пасяджэнне запланавана на 5 жніўня.

Актывістка разлічвае дамагчыся ад кампаніі выплаты за маральную шкоду, па яе словах, прычыненую ёй працай ва установе. Але галоўная яе мэта — прымусіць кампанію паказаць адвакатам дакументы, якія дазволілі б даведацца больш аб рабоце фірмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?