Расія ніколі не будзе ваяваць з Беларуссю. Гэта будзе катастрофа для самой Расіі, выказаў меркаванне Лукашэнка ў інтэрв'ю прадстаўнікам трох недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. 

«Расія ніколі не будзе ваяваць з Беларуссю. Гэта будзе катастрофа для самой Расіі. І вы ў гэта не верыце, я не ведаю, чаму вы пра гэта пішаце, што там ва Украіне, а мы наступныя. Беларусь засталася адзіным сумленным прыстойным саюзнікам Расійскай Федэрацыі, — заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытанне журналіста «Свабоды» Валера Каліноўскага (цытуе Еўрарадыё). — Ваша бяда ў тым, што вы не ведаеце, што адбылося ва Украіне і што адбываецца. СМІ стварылі нейкі трэнд таго, што адбываецца ва Украіне. Я ведаю сітуацыю больш глыбока.

Не трэба было падстаўляцца. Можа заўтра нехта захацеў бы адрэзаць кавалак Палесся. Вы ўяўляеце, якой была б мая рэакцыя і нашага народа? Мы б ваявалі за кожны кавалачак зямлі.

Я Турчынаву казаў, што калі гэта ваша зямля, то чаму вы тады за яе не ваявалі. Тым больш там было шмат украінскіх войскаў. Чаму не ваявалі? Што прызналі, што не ваша зямля? Занадта шмат там хітраспляценняў і глыбока закапаныя прычыны і таго, пра што не прынята казаць публічна. Але гэта не значыць, што мы гэта не абмяркоўваем ў закрытым рэжыме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0