Назіральнікі спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ зафіксавалі прысутнасць расійскіх вайскоўцаў у месцы захоўвання адведзенага цяжкага ўзбраення баевікоў «ДНР».

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місіі.

«Узброены чалавек, які ахоўваў адно з месцаў захоўвання цяжкага ўзбраення» ДНР», сцвярджае, што ён і іншыя, прысутныя на лакацыі, прадстаўляюць 16-ю паветрана-дэсантную брыгаду з Арэнбурга, Расійская Федэрацыя», — гаворыцца ў справаздачы.

Пры гэтым адзначаецца, што на форме гэтых вайскоўцаў не было ніякіх знакаў адрознення.

Таксама ў справаздачы гаворыцца, што ў асобных месцах дыслакацыі як на баку «ДНР», так і ўкраінскіх сіл бракавала па некалькі адзінак артылерыйскага ўзбраення.

Акрамя таго, у справаздачы гаворыцца, што сітуацыя ў раёне Данецкага аэрапорта застаецца напружанай. Прадстаўнікі місіі зафіксавалі 140 выбухаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?