Часопіс National Geographic вызначыў пераможцаў штогадовага фотаконкурсу Traveler Photo Contest.

«Whale Whisperers», Мексіка. Фота: Anuar Patjane

«Whale Whisperers», Мексіка. Фота: Anuar Patjane

Першае месца атрымаў чорна-белы здымак мексіканскага фатографа Ануара Пат’янэ «Шэпат кіта». «Плаванне з гарбатым кітом і яго дзіцянём каля Рока Партыда бліз астравоў Рэвілья-Хіхеда ў Мексіцы, — апісвае фота аўтар. — Гэта выбітнае і ўнікальнае месца, поўнае марскога жыцця, таму мы павінны паскорыць ўключэнне астравоў ў прыродную спадчыну ЮНЕСКА ў мэтах павышэння абароны астравоў ад незаконных рыбалоўных карпарацый і маштабнай лоўлі рыбы».

Другое месца часопіс аддаў здымку рабочых у бангладэшскім кар’еры, трэцяе — скачкам на вярблюдах у Амане.

«Gravel Workmen», Бангладэш. Фота: Faisal Azim

«Gravel Workmen», Бангладэш. Фота: Faisal Azim

«Camel Ardah», Аман. Фота: Ahmed Al Toqi

«Camel Ardah», Аман. Фота: Ahmed Al Toqi

Таксама часопіс прадставіў сем здымкаў, што засталіся ў кроку ад перамогі.

«Sauna in the Sky», Альпы. Фота: Stefano Zardini

«Sauna in the Sky», Альпы. Фота: Stefano Zardini

«Romania, Land of Fairy Tales», Румынія. Фота: Eduard Gutescu

«Romania, Land of Fairy Tales», Румынія. Фота: Eduard Gutescu

«A Night at Deadvlei», Намібія. Фота: Beth McCarley

«A Night at Deadvlei», Намібія. Фота: Beth McCarley

«White Rhinos», Уганда. Фота: Stefane Berube

«White Rhinos», Уганда. Фота: Stefane Berube

«Kushti, Indian Wrestling», Індыя. Фота: Alain Schroeder

«Kushti, Indian Wrestling», Індыя. Фота: Alain Schroeder

«Catching a Duck», Тайланд. Фота: Sarah Wouters

«Catching a Duck», Тайланд. Фота: Sarah Wouters

«Highlanders», Польшча. Фота: Bartłomiej Jurecki

«Highlanders», Польшча. Фота: Bartłomiej Jurecki

Конкурс доўжыўся 12 тыдняў, на сайце National Geographic можна пабачыць яшчэ дзясяткі выдатных фота прэтэндэнтаў на перамогу, разбітых па катэгорыях «На прыродзе», «Адчуванне месца», «Спантанныя моманты» і «Партрэты ў вандроўках».

***

Пераможцам конкурсу ў мінулым годзе стаў здымак тарнада ў ЗША.

«The Independence Day», ЗША. Фота: Marko Korosec

«The Independence Day», ЗША. Фота: Marko Korosec

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?