Пад бюст Дзяржынскага ў Мінску прыйшлі лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паэт Уладзімір Някляеў, праваабаронца Таццяна Равяка іншыя актывісты — каля дзесяці чалавек. У руках яны трымаюць партрэты палітвязняў і зніклых палітыкаў. Міліцыя прысутнічае, фільмуе, але нікога не затрымлівае.