Паседжанні Кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне пачаліся 3 жніўня ў Мінску. Перамовы працягваліся да ночы, ніводнага дакумента бакі не падпісалі.

Як паведаміў прадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, цяпер ідзе праца вакол пагаднення аб адводзе танкаў, а таксама артылерыйскай зброі калібрам да 100 міліметраў і мінамётаў калібрам да 120 міліметраў.

Марцін Сайдзік. Фота БелаПАН

Марцін Сайдзік. Фота БелаПАН

Да наступнага тыдня будзе распрацаваны графік работ па размініраванні і аднаўленню чыгуначнай інфраструктуры Данбаса, паведаміў журналістам Марцін Сайдзік.

«Працоўная група па эканамічных пытаннях дасягнула дамоўленасці па двух блоках пытанняў.

Першае — водазабеспячэнне. Дамовіліся, што эксперты наведаюць, вывучаць два аб'екты водазабеспячэння ў Данецкай і Луганскай абласцях. Іх бесперабойная праца ўяўляе цікавасць для ўсіх бакоў, бо яны забяспечваюць вадой тэрыторыі па абодва бокі лініі судакранання.

Другі блок — аднаўленне чыгуначнага руху. Да наступнага тыдня будзе распрацаваны графік работ па размініраванні і аднаўленні чыгуначнай інфраструктуры на ўчастку Нікітаўка—Маёрскі. Дадзены ўчастак мае важнае значэнне для ажыццяўлення паставак вугалю. Да аднаўлення будуць прыцягнуты ўсе бакі.

Рабочая група па гуманітарных пытаннях прыйшла да адзінай думкі аб неабходнасці хутчэйшага аднаўлення працы кантрольна-прапускных пунктаў праз лінію судакранання ў Луганскай вобласці, якія на дадзены момант закрыты для руху цывільнага насельніцтва і аўтатранспарту», — сказаў Марцін Сайдзік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?