Расія ў шоку: у Ніжнім Ноўгарадзе ў адной з кватэр горада былі знойдзены расчлянёныя парэшткі шасці дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.

Ахвярай забойцы, як мяркуецца, стала і іх маці.

Галоўным падазраваным на дадзены момант лічыцца бацька сямейства.

На месцы крывавай расправы працуюць крыміналісты.

Бацька быў інвалідам другой групы з псіхічным захворваннем. Ён і раней збіваў сваю жонку.

Суседзі чулі крыкі «Ратуйце» 25 ліпеня, да іх прыбягала маці дзяцей, крычучы, што бацька забівае дзяцей, але трывогу ніхто не ўспрыняў усур'ёз.

Трагедыю выявілі, калі ў звон стала біць бабуля дзяцей, якая доўга не магла з імі звязацца.

На радзіме падазраванага ва Уладзімірскай вобласці выявілі і труп ягонай маці, паведамляюць расійскія СМІ.

Падазраванага затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?