Нерухомасць1919

Пратэсты супраць зносу мінскага Сельгаспасёлку працягваюцца. ВІДЭА сустрэчы жыхароў з чыноўнікамі

4 жніўня, ў актавай зале мінскай школы № 178, прайшлі грамадскія слуханні па справе зносу прыватных дамоў Савецкага раёна.

Прычынай спрэчкі паміж уладай і жыхарамі стала будаўніцтва новых высокапавярховых жылых дамоў на сённяшняй тэрыторыі прыватнага сектара. Пры гэтым самім жыхарам улада прапануе альбо шматпавярховік на Бангалор, або прыватныя дамы па-за межамі Мінска.

Уладу на слуханнях прадстаўлялі:

Санкоўская Алла Уладзіміраўна — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёну г. Мінска

Лучыновіч Павал Сяргеевіч — старшыня Камітэту архітэктуры і градабудаўніцтва Мінгарвыканкама

Акенцьеў Аляксандр Рыгоравіч — галоўны архітэктар УП «Мінскграда» і інш.

На сходзе былі не толькі жыхары дамоў, якія збіраюцца знесці, а таксама неабыякавыя людзі, якія прыйшлі адстойваць правы сваіх суседзяў.

Наша Ніва публікуе самыя гарачыя моманты слуханняў:

Слуханні ішлі цягам трох гадзін і ў выніку абодва бакі ні да чаго не прыйшлі. Людзям надакучыла слухаць адно і тое ж, таму адны сышлі, другія падняліся на сцэну да прадстаўнікоў улады, каб неадкладна атрымаць адказ. 

Шматкватэрныя дамы ўгрызаюцца ў раён прыватнай забудовы ў «цэнтры поўначы Мінска» з розных бакоў. Апошнія дзесяцігоддзі гмахі раслі і з боку вуліцы Багдановіча, і на Бяды, і ад Усходняй.

Ад 1980-х жыхарам шматлікіх кварталаў Сельгаспасёлка абяцалі знос, і цягам наступнага паўгода новы вялікі праект. Яшчэ на 11 гектараў пачнуць будаваць 15 шматпавярховак рознай канфігурацыі.

Пад знос гэтым разам трапляюць больш за 300 прыватных падворкаў. Гэтым людзям абяцаюць рассяленне.

Аднак большая частка жыхароў катэгарычна не жадаюць з'язджаць з наседжанага месца і гатовыя змагацца за права заставацца на сваёй зямлі або дамагчыся добрай кампенсацыі.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць