Падазраваны ў забойстве шасці малалетніх дзяцей і цяжарнай жонкі жыхар Ніжняга Ноўгарада Алег Бялоў знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Бялоў у цяжкім стане быў шпіталізаваны з агнястрэльным раненнем у жывот, бо пры затрыманні ён аказаў супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў, якім прыйшлося ўжыць зброю. Па дадзеных крыніц расійскіх агенцтваў, куля зачапіла печань.

У ноч з 4 на 5 жніўня падазраванага прааперавалі. Медыкі ацэньваюць яго стан як стабільны.

Забойства, у якім падазраецца мужчына, адбылося ў адной з кватэр дома ў Ніжагародскім раёне Ніжняга Ноўгарада, дзе 4 жніўня следчыя выявілі расчлянёныя парэшткі шасцярых дзяцей і іх маці, якая знаходзілася на пятым месяцы цяжарнасці.

У паліцыю звярнуліся супрацоўнікі дзіцячага садка, куды дзеці перасталі хадзіць з 26 ліпеня. Напярэдадні мужчына прыйшоў у садок і забраў малых, паведаміўшы, што яны з'язджаюць у вёску.

Паведамлялася таксама, што шукаць дзетак пачала іх бабуля, якая доўга не магла з імі звязацца.

Бацька быў інвалідам другой групы з псіхічным захворваннем. Ён і раней збіваў сваю жонку.

Падазраванага затрымалі 4 жніўня ў горадзе Каўроў Уладзімірскай вобласці.

У дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Забойства малалетніх дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?