У апошнія дні рунет і СМІ запоўненыя рэакцыю на фатаграфію Барыса Грабеншчыкова пасля канцэрту ў Адэсе разам з кіраўніком Адэскай вобласці Міхаілам Саакашвілі.

Ніякіх заяў Грабеншчыкоў ў Адэсе не рабіў, і сам здымак, хутчэй за ўсё, стаў для яго элементарным знакам ветлівасці.

Ён наўрад ці ўсведамляў, што фатаграфія пойдзе ў тыраж як палітычная зброя. Сам каментаваць сітуацыю публічна ён адмаўляецца — што б ён ні сказаў, усё цяпер можа быць павернута супраць яго, піша Бі-Бі-Сі.

Скандал, тым не менш, зачапіў нават расійскі парламент. Дэпутат Дзярждумы Аляксей Жураўлёў назваў Грабеншчыкова здраднікам і заявіў, што яго можна лічыць «выкрасленым з гісторыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?