Дарадца старшыні Службы бяспекі Украіны Юрый Тандзіт сцвярджае, што прадстаўнікі Расіі прапаноўвалі абмяняць Надзею Саўчанка на пуцеправод ў Крым. Пра гэта ён заявіў у эфіры «Громадського».

Паводле яго, на ўкраінскіх перамоўшчыкаў выходзілі «не толькі афіцыйныя, але і неафіцыйныя асобы (з расійскага боку), у тым ліку і тыя, што маюць дачыненне да розных грамадскіх арганізацый, і людзі, якія прадстаўляліся, як вельмі блізкія да кола прэзідэнта Расіі».

«Адзін з іх сапраўды вёў размову з намі і прапаноўваў у межах сваіх паўнамоцтваў разглядаць пытанне вызвалення Надзеі Саўчанка па прынцыпе: «Мы вам Надзею Саўчанка, а вы нам дайце прабіць пуцеправод ад Растова ў Крым», — заявіў Тандзіт.

Як вядома, украінская дэпутатка Надзея Саўчанка была захоплена ў палон на Данбасе і вывезена ў Расію, дзе яе цяпер судзяць за «забойства» расійскіх журналістаў і незаконнае перасячэнне мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?